Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйная газэта «Советская Белоруссия» сёньня апублікавала меркаваны тэкст ліста наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукова ў ЦРУ, за які ён быў засуджаны на паўтара гады пазбаўленьня волі.

У лісьце Гайдукоў нібыта прадстаўляецца сябрам незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Саюз маладых інтэлектуалаў», якая існуе з 2006 года. Ён распавядае пра яе мэты, піша, што яго арганізацыя плянуе «інфармацыйныя палітычныя акцыі», якія мусяць у выніку прывесьці да зьвяржэньня дыктатуры, просіць кансультацый і фінансавай дапамогі. Гайдукоў таксама нібыта прапануе варыянты пароляў і кодавых фраз для сувязі з супрацоўнікамі спэцслужбаў.
Арыгінал ліста, які фігуруе ў крымінальнай справе, што разглядалася за закрытымі дзьвярыма, «СБ» не друкуе.

Якім чынам гэты тэкст трапіў у «СБ», газэта ня піша, але зазначае, што ліст апынуўся і ў КДБ, і ў ЦРУ.



Касацыйная скарга Андрэя Гайдукова на прысуд будзе разглядацца ў Вярхоўным судзе 27 жніўня.

1 ліпеня 2013 году Гайдукоў быў асуджаны Віцебскім абласным судом паводле ч. 1 арт. 14 і арт. 356-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі (спроба ўсталяваньня супрацоўніцтва са спэцыяльнай службай, органам бясьпекі або выведным органам замежнай дзяржавы) на 1,5 года пазбаўленьня волі. Справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG