Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз і ЗША могуць прыпыніць дапамогу Эгіпту


Міністры замежных спраў Эўразьвязу ў сераду ў Брусэлі абмяркуюць крызіс у Эгіпце.

Сярод тэм дыскусіі — магчымасьць спыненьня дапамогі Каіру пасьля жорсткага падаўленьня вайскоўцамі акцый пратэсту прыхільнікаў зрынутага прэзыдэнта Мухамэда Мурсі. Эўразьвяз зьяўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнэрам Эгіпта і ў мінулым годзе абавязаўся даць каля пяці мільярдаў эўра пазык і дапамогі гэтай краіне.

Чыноўнікі ЭЗ падкрэсьлілі, што Брусэль таксама разглядае пытаньне пра эмбарга на пастаўкі зброі ў Эгіпет.

У Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустрэўся са сваімі дарадцамі па нацыянальнай бясьпецы, каб абмеркаваць, ці варта скараціць штогадовую дапамогу Эгіпту, аб’ём якой складае каля 1,5 мільярда даляраў. ЗША крытыкуюць апошнія падзеі ў Эгіпце, у прыватнасьці, арышт лідэра «Братоў-мусульман» Мухамэда Бадзі.

Прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст сказаў, што дзеяньні часовай улады Эгіпта не адпавядаюць яе заявам:

«Часовы эгіпецкі ўрад паабяцаў вяртаньне да дэмакратычна абранай цывільнай улады. Гвалт, да якога яны зьвярнуліся на мінулым тыдні і які працягвалася ў пачатку гэтага тыдня, супярэчыць гэтым абяцаньням».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG