Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як савецкія войскі акупавалі Чэхаславаччыну (фотагалерэя)


Савецкія войскі і іх саюзьнікі па Варшаўскай дамове ўварваліся ў Чэхаславаччыну 21 жніўня 1968. Гэтым скончыўся пэрыяд палітычнай лібэралізацыі ў краіне пад назвай Праская вясна.

Каля 500 тысячаў вайскоўцаў уварваліся і акупавалі Чэхаславаччыну падчас апэрацыі пад кодавай назвай «Дунай». Каля 500 параненых і 108 забітых. Уварваньне спыніла палітычныя і эканамічныя рэформы пад кіраўніцтвам Аляксандра Дубчэка

Савецкае ўварваньне адбылося дзякуючы дактрыне Брэжнева, якая дазваляла СССР ўмешвацца ў справы любой краіны, дзе камуністычная ўлада знаходзіцца пад пагрозай. Акупацыя Чэхаславаччыны працягвалася да 1991 году (фота з архіву [CTK])

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТАГАЛЕРЭЮ

XS
SM
MD
LG