Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрыял «Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнага пакараньня»


У сеціве зьявіўся першы фільм з цыклю «Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнага пакараньня». Рэжысэр — Сяргей Ісакаў.

У кожным з 6-хвілінных міні-фільмаў праваабаронцы і грамадзкія дзеячы, абвінавачаныя і іх сваякі распавядаюць пра недасканаласьць судовай сыстэмы, наяўнасьць катаваньняў у беларускіх турмах, адсутнасьць прэвэнтыўнага эфэкту сьмяротнага пакараньня.

Першы фільм прысьвечаны тэме незваротнасьці сьмяротнага пакараньня — магчымасьці судовай памылкі. У другім фільме, які зьявіцца празь месяц, разглядаецца праблема дэфармацыі псыхікі катаў, якія выконваюць сьмяротныя прысуды.

Актывістка кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня», аўтар сцэнароў фільмаў Паліна Сьцепаненка кажа:

«Фактычна гэтыя 6 аргумэнтаў, якія леглі ў аснову сцэнароў, былі сфармуляваныя падчас дыскусіяў, якія адбываліся ў межах праграмы „Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня“. Дыскусіі праходзілі цягам году ў вялікай колькасьці гарадоў Беларусі, а таксама падчас „Школаў правоў чалавека“».

У праваабаронцаў «Вясны» гэта ўжо ня першая спроба працы зь відэа. Раней выходзілі фільмы «Причина смерти — прочерк», «Убыл по приговору», а таксама іншыя відэаматэрыялы.

XS
SM
MD
LG