Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Чэхіі самараспусьціўся


Былы прэм'ер Пэтр Нэчас

Былы прэм'ер Пэтр Нэчас

У Чэхіі дэпутаты ніжняй палаты парлямэнта прагаласавалі за яе роспуск і правядзеньне датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

За датэрміновае спыненьне паўнамоцтваў ніжняй палаты выказаліся 140 заканадаўцаў, якія прысутнічаюць на пасяджэньні, сямёра выступілі супраць.

Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман прапанаваў правесьці датэрміновыя выбары 25-26 кастрычніка.

Як адзначаюць агенцтва, многія палітыкі разглядаюць правядзеньне датэрміновых выбараў у краіне як найлепшае выйсьце з палітычнага крызісу, які пачаўся пасьля распаду ў сувязі з карупцыйным скандалам кааліцыі на чале з былым прэм’ер-міністрам Пэтрам Нэчасам.
XS
SM
MD
LG