Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзіўнае падарожжа літоўца ў Астравец


Будаўніцтва АЭС, Астравец

Будаўніцтва АЭС, Астравец

Партал Delfi апублікаваў першую частку нарысаў журналіста Рамунаса Багдонаса, які разам з шэрагам іншых прадстаўнікоў літоўскіх мэдыяў і грамадзкіх арганізацый наведаў Беларусь, каб ацаніць ступень бясьпекі АЭС, якая будуецца ў Астраўцы.

У першай часткі Багдонас распавядае толькі пра тое, як ён атрымліваў у Вільні беларускую візу і выпраўляўся ў падарожжа. Прапануем фрагмэнты публікацыі.

Delfi і іншыя СМІ атрымалі запрашэньне амбасады Беларусі 17 жніўня наведаць Астравец і прыняць удзел у «дыскусіі за круглым сталом», дзе будзе абмяркоўвацца справаздача аб ацэнцы ўплыву на навакольнае асяродзьдзе будучай АЭС.
Я патэлефанаваў з нагоды паездкі ў Астравец па ўказаным тэлефоне. Адразу высьвятляецца, што ўсё будзе ня так, як напісана. Візу я ў суботу не атрымаю, трэба ісьці ў консульства.

Рэдакцыя прапанавала паехаць мне, таму я пачаў афармляць візу. У запрашэньні было напісана, што «будзе гарантаваная ўсебаковая бясплатная дапамога з боку амбасады Беларусі пры афармленьні візаў. Візы вы зможаце атрымаць перад ад’ездам аўтобуса».

Я патэлефанаваў з нагоды паездкі ў Астравец па ўказаным тэлефоне. Адразу высьвятляецца, што ўсё будзе ня так, як напісана. Візу я ў суботу не атрымаю, трэба ісьці ў консульства.

Да гэтага галоўны рэдактар павінна адправіць туды ліст пра мяне, у якім патрабуецца даць такую інфармацыю, як мой хатні адрас, электронная пошта, нумар мабільнага тэлефона. Па візу я яшчэ ісьці не магу.

Уся інфармацыя адпраўляецца ў Менск, а я чакаю. Цішыня. На наступны дзень тэлефаную ў консульства. Жаночы голас запрашае прыйсьці. Я сумняваюся, ці ня позна, бо неўзабаве 13 гадзін, а па пытаньнях візаў прымаюць да абеду.

«Ніякіх праблем, усё палагодзілі, прыяжджайце цяпер».

Празь дзесяць хвілін я націскаю кнопку каля брамы консульства. Цішыня. Мужчына, які выходзіць празь іншую браму кажа, каб я прыходзіў праз 40 хвілін, пасьля перапынку на абед. Нікога не хвалюе, што самі толькі што запрашалі.

Вяртаюся пасьля абеду, праз гадзіну. Запаўняю анкету, што я запрошаны Міністэрствам замежных спраў Беларусі. «Не», — кажуць мне.
«Вы ж ня будзеце пісаць, што вас запрашае прэзыдэнт», — заканчвае лягічны ланцужок супрацоўніца.

«Вас запрашае інфармацыйны цэнтар Астравецкай АЭС». Я ўпершыню пра такі чую. Паказваю запрашэньне для СМІ, унізе якога напісана: «Дзякуй за ўвагу, пасольства Рэспублікі Беларусь». Мне тлумачаць, што гэта нічога ня значыць, што амбасада падпарадкоўваецца МЗС, паколькі МЗС падпарадкоўваецца ўраду, а ўрад — прэзыдэнту.

«Вы ж ня будзеце пісаць, што вас запрашае прэзыдэнт», — заканчвае лягічны ланцужок супрацоўніца. Хоць мне гэта здаецца нелягічным, я маўчу. Паеду ў госьці ў інфармацыйны цэнтар (загадзя скажу, што ня ўбачыў ні самога цэнтру, ні яго працаўнікоў).

Тады я даведаўся, што адразу візу не атрымаю. Трэба пацьверджаньне. Прыяжджаю яшчэ раз на наступны дзень і атрымліваю дакумэнт з надрукаваным на беларускай мове словам. Аказваецца, гэта прозьвішча чалавека, які прыняў рашэньне.

Я еду да суседзяў, якія маюць намер будаваць АЭС, таму я ўважліва назіраю, як думаюць, гавораць і паводзяць сябе службовыя асобы гэтай краіны. Мне важна ведаць, якая культура паводзінаў у людзей, якія будуць прымаць рашэньні па такім важным будаўніцтве.

У суботу раніцай я п’ю каву ў сябе дома. Пашпарт зь візай і фотаапарат чакаюць каля дзьвярэй. У запрашэньні напісана, што выяжджаем ў 8.30 ад амбасады. Яшчэ некалькі дзён таму дыплямат удакладніў, што ад’езд з вуліцы Наугардуко, 34, а не ад амбасады. Абяцаў паведаміць, калі нешта зьменіцца. Тэлефон маўчыць, па пошце навін няма.
Толькі дзякуючы ёй мяне пачакалі. Я прыбег у 8.20. У аўтобусе размахваю запрашэньнем, дзе напісана час 8.30, але на твары адказнага работніка нічога не мяняецца.

Застаўся апошні, самы смачны глыток ранішняй кавы, які я так і не пасьпеў выпіць. Тэлефонны званок у 8.10. Калега з тэлебачаньня пытаецца, ці еду я. Я адказваю, што буду празь 15 хвілін. Яна мне раіць бегчы, паколькі аўтобус ужо павінен быў выехаць у 8.00.

Толькі дзякуючы ёй мяне пачакалі. Я прыбег у 8.20. У аўтобусе размахваю запрашэньнем, дзе напісана час 8.30, але на твары адказнага нічога не мяняецца.

На мяжы мы ізноў сутыкаемся зь беларускай бюракратыяй. Нібыта адзін беларускі дыплямат у Вільні павінен быў перадаць некаму з аўтобуса сьпіс пасажыраў. Некалькі разоў патрабуюць, але ні ў каго яго няма. Наш праважаты не верыць, бо сьпіс павінен быць. Быццам хтосьці спрабуе яго схаваць. Нарэшце ён адступае.

Але мы — частка пляну, і рух без чэргі на мяжы працягваецца. Я ніколі ня бачыў такога ветлівага беларускага афіцэра, як той, які прынёс нам пашпарты. Добра, што я сядзеў, інакш дакладна ўпаў бы, калі вайсковец, які прынёс нашы пашпарты, усьміхнуўся і ветліва спытаў: «Ці не занадта доўга вам давялося чакаць?»

У Астраўцы мы спыніліся ля будынка канцэртнай залі. Прыехалі раней часу. Нас запрасілі ў будынак на бутэрброды. Там жа было некалькі сталоў для рэгістрацыі. Мне тут жа паказалі, што я павінен зарэгістравацца. Я гэта зрабіў. Але вырашыў удакладніць, што я не чаканы імі «прадстаўнік літоўскай грамадзкасьці». Я журналіст, прыехаў працаваць, і папрасіў адзначыць гэта ў лісьце рэгістрацыі. Гэта запісалі.

Калі такое адбываецца ў будучай ядзернай дзяржаве, чакай бяды.
Пазьней у залі вядучы абвясьціў, што зь Літвы прыехалі і зарэгістраваліся 102 «прадстаўнікі грамадзкасьці і СМІ». Здалося дзіўным, што публічна аб’яўляецца супольны сьпіс. Але гэта быў толькі першы крок да наступнай ілжывай інфармацыі. У той жа дзень беларускі партал naviny.by, спасылаючыся на дадзеныя інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, абвясьціў аб праведзеным мерапрыемстве, у якім бралі ўдзел «102 зацікаўленыя асобы зь Літвы, а таксама літоўскія і беларускія спэцыялісты і журналісты». Мяне і іншых калегаў запісалі ў «прадстаўнікі грамадзкасьці». Значыць, няважныя сапраўдныя вынікі. Важна напісаць так, як трэба.

Калі такое адбываецца ў будучай ядзернай дзяржаве, чакай бяды.

Яшчэ да пачатку мерапрыемства беларусы ледзь не на кожным кроку дэманстравалі, што нельга верыць нічому, што яны кажуць або абяцаюць. Усё роўна, вусна або пісьмова.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG