Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў ствараць расейскую авіябазу


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка даручыў Мінабароны рэалізаваць апошнія дамоўленасьці з Расеяй па авіяцыі і СПА.

На нарадзе па пытаньнях будаўніцтва і разьвіцьця Ўзброеных сіл Беларусі 20 жніўня Аляксандр Лукашэнка даручыў прыступіць да практычнай рэалізацыі дамоўленасьцяў з Расеяй у галіне авіяцыі і супрацьпаветранай абароны.

«Міністэрству абароны стаўлю задачу прыступіць да практычнай рэалізацыі дасягнутых з Расейскай Фэдэрацыяй дамоўленасьцяў па авіяцыі і сыстэм супрацьпаветранай абароны. Рабіць гэта трэба з улікам вынікаў нядаўніх сустрэч з міністрам абароны Расеі і нашых дамоўленасьцяў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным»,— цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

23 красавіка гэтага года міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу ў Менску паведаміў аб плянах Расеі разьмясьціць на тэрыторыі Беларусі ў 2015 годзе авіяполк зьнішчальнікаў. А ўжо сёлета, паводле Шайгу, у Беларусі прадугледжваецца стварыць авіяцыйную камэндатуру і паставіць першае дзяжурнае зьвяно баявых зьнішчальнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG