Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве затрымалі журналіста Алеся Асіпцова


Алесь Асіпцоў

Алесь Асіпцоў

Ля прахадной «Магілёўхімвалакна» пры выкананьні рэдакцыйнага заданьня БелаПАН затрыманы журналіст Алесь Асіпцоў.

У 13.10 Алеся Асіпцова адпусьцілі, узяўшы тлумачэньні.

«Я выконваў рэдакцыйнае заданьне — апытваў работнікаў прадпрыемства па розных эканамічных пытаньнях. Празь некаторы час да мяне падышоў нейкі чалавек, які не прадставіўся, але назваў сябе прадстаўніком ідэалягічнай службы „Магілёўхімвалакна“, і папрасіў прайсьці зь ім», — паведаміў БелаПАН Асіпцоў.

Паводле ягоных слоў, цяпер ён у адным з пакояў на прахадной прадпрыемства, там жа супрацоўнік міліцыі. Пратаколаў або іншых дакумэнтаў на журналіста не складаюць. Паводле Асіпцова, супрацоўнік міліцыі заявіў яму, што ні фатаграфаваць, ні праводзіць якія-колечы апытаньні на тэрыторыі прадпрыемства, да якой адносіцца і прылеглая пляцоўка, нельга.

Цяпер вырашаецца, якімі ў дачыненьні да яго павінны быць далейшыя дзеяньні.
XS
SM
MD
LG