Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН вывучыць прымяненьне хімічнай зброі ў Сырыі


Пан Гі Мун.

Пан Гі Мун.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў надаць экспэртам, якія расьсьледуюць ў Сырыі верагодныя выпадкі прымяненьня хімічнай зброі, «поўны доступ» да месцаў, дзе маглі быць зафіксаваныя такія выпадкі.

Дэлегацыя з 20 спэцыялістаў ААН пасьля шматмесячных перамоваў прыбыла ў Дамаск ў нядзелю і ў панядзелак пачала працу.

Экспэрты імкнуцца дасьледаваць тры месцы, у тым ліку вёскі захад ад паўночнага горада Алепо.

Ва ўжываньні хімічнай зброі рэжым Башара Асада і паўстанцы вінавацяць адзін аднаго.

Пан Гі Мун сказаў у панядзелак, што ў выпадку пацьверджаньня такіх выпадкаў гэта будзе сьведчыць пра «міжнароднае злачынства».

У ліпені пасланец ААН на Блізкім Усходзе Роберт Сэра паведаміў Радзе бясьпекі, што ААН атрымала 13 паведамленьняў аб магчымых выпадках прымяненьня такой зброі.
XS
SM
MD
LG