Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: Мушарафа абвінавацілі ў забойстве Бхута


Пэрвэз Мушараф.

Пэрвэз Мушараф.

Былому прэзыдэнту Пакістана Пэрвэзу Мушарафу судом прад’яўленыя абвінавачваньні ў датычнасьці да забойства ў 2007 годзе былога прэм’ер-міністра гэтай краіны Бэназір Бхута.

Суд у Равалпіндзі на закрытым пасяджэньні абвінаваціў Мушарафа ў забойстве і ўдзеле ў змове з мэтай забойства. Былы прэзыдэнт сваёй віны не прызнаў.

Сотні паліцэйскіх на аўтамабілях патрулявалі вуліцы, па якіх Мушараф ехаў на судовае пасяджэньне.

Былы прэзыдэнт Пакістана зь дня вяртаньня ў краіну з добраахвотнага выгнаньня ў сакавіку гэтага года быў пад падазрэньнем ў датычнасьці да розных злачынстваў, учыненых у гады ягонага праўленьня ў 2001–2008 гадах.

Цяперашняе судовае рашэньне стала першым у гісторыі Пакістана выпадкам прад’яўленьня абвінавачваньняў у злачынстве былому ваеннаму кіраўніку краіны.
XS
SM
MD
LG