Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце арыштавалі лідэра «Братоў-мусульман»


Махамэд Бадзі.

Махамэд Бадзі.

У сталіцы Эгіпту Каіры арыштавалі духоўнага лідэра руху «Браты-мусульмане» Махамэда Бадзі. Пра гэта паведамілі ўлады краіны.

Паводле ВВС, яго затрымалі ў кватэры жылога дома ў раёне Наср Сіці, недалёка ад месца крывавых сутыкненьняў дэманстрантаў з паліцыяй.

Пасьля жорсткага падаўленьня пратэстаў прыхільнікаў зрынутага прэзыдэнта Мурсі, падчас якіх загінулі каля тысячы чалавек, у краіне ўвялі надзвычайнае становішча. Дзейнічае камэнданцкая гадзіна.

У краіне аб’яўленая трохдзённая жалоба па 25 паліцэйскіх, якія трапілі ў засаду на Сінайскім паўвостраве. Улады абвінавачваюць у гэтым ісламістаў. У нядзелю 36 актывістаў «Братоў-мусульман» загінулі пры спробе ўцячы з-пад канвою ў турму за межамі Каіра. У сутыкненьнях ў Эгіпце, якія пачаліся ў мінулую сераду, загінулі каля 900 чалавек, сярод іх каля сотні салдат і паліцэйскіх.

Сотні актывістаў руху «Браты-мусульмане» затрыманыя па ўсёй краіне. Лідэр руху Махамэд Бадзі хаваўся. За некалькі дзён да яго затрыманьня сын Бадзі Амар загінуў у сутыкненьнях на плошчы Рамзэса У Каіры.

Арышт Махамэда Бадзі ўзмоцніць раскол у краіне. Кадры затрыманьня Бадзі, якія паказалі па прыватнаму тэлеканалу,— гэта знак таго, што часовы ўрад спрабуе зьняважыць і як мага больш аслабіць рух «Браты-мусульмане» яшчэ да пачатку магчымых перамоваў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG