Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны: Сабянін ня мае права ўдзельнічаць у выбарах


Кандыдат у мэры Масквы, апазыцыянэр Аляксей Навальны лічыць, што яго супернік Сяргей Сабянін ня мае права браць удзел у выбарах.

У сваім блогу ў «Жывым журнале» пад загалоўкам «Настойлівае патрабаваньне і нават ультыматум» Навальны спасылаецца на норму закону, згодна зь якой кіраўнік рэгіёну, які датэрмінова пакінуў сваю пасаду, можа абірацца на тую ж пасаду толькі са згоды прэзыдэнта.

Навальны запатрабаваў ад Маскоўскай гарадзкой выбарчай камісіі паказаць афіцыйны дакумэнт за подпісам прэзыдэнта Пуціна, які дазваляе Сабяніну балятавацца ў мэры Масквы. У адваротным выпадку, піша Навальны, ён падасьць пазоў у суд з патрабаваньнем зьняць выконваючага абавязкі кіраўніка гораду з выбараў.

5 чэрвеня прэзыдэнт Расіі Ўладзімер Пуцін прыняў адстаўку мэра Масквы Сяргея Сабяніна і выказаў падтрымку прапановы аб правядзеньні датэрміновых выбараў у Маскве 8 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG