Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У калёніі ня хочуць здымаць спагнаньні зь Бяляцкага


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Адміністрацыя бабруйскай калёніі № 2 не знайшла падстаў для адмены спагнаньняў у дачыненьні да Алеся Бяляцкага.

Адміністрацыя папраўчай калёніі № 2 гораду Бабруйску, дзе адбывае пакараньне праваабаронца Алесь Бяляцкі, не знайшла падстаў, каб скасаваць накладзеныя на палітвязьня спагнаньні.

Пра гэта сказана ў лісьце часовага выканаўцы абавязкаў начальніка калёніі Талкачова ў адказ на зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў, сябрам якой зьяўляецца Бяляцкі.


Фота baj.by

Афіцыйны зварот арганізацыі быў накіраваны ў калёнію 4 жніўня. Прадстаўнікі БАЖ паведамлялі, што валодаюць інфармацыяй аб прымяненьні да Бяляцкага «неабгрунтаваных мер пакараньня», у прыватнасьці, пазбаўленьня заплянаванага на ліпень спатканьня з жонкай і магчымасьці атрымаць чарговую прадуктовую перадачу. Журналісты прасілі адмяніць гэтыя пакараньні і ў бліжэйшы час дазволіць праваабаронцу сустрэчу з жонкай.

Як вынікае з адказу з калёніі, асуджаны Бяляцкі пакараны ў адпаведнасьці з Правіламі ўнутранага распарадку, пакараньне адпавядае цяжкасьці дапушчаных ім парушэньняў.

Варта адзначыць, што 7 жніўня, празь некалькі дзён пасьля таго, як БАЖ адправіла ў калёнію зварот, Бяляцкаму ўсё ж дазволілі перадаць прадукты — гэта была першая з пачатку году харчовая перадача.

Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека і кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна», асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці за нясплату падаткаў з грошай, якія ён атрымліваў з-за мяжы на праваабарончую дзейнасьць.

Праваабаронца быў арыштаваны 4 жніўня 2011 году, у лістападзе таго ж году яго судзілі. Бяляцкі прызнаны вязьнем сумленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG