Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ арыштаваў заснавальнікаў і кіраўнікоў будаўнічай кампаніі ТАА «Антасам».

Супраць іх заведзеная крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі.

Як паведамляе прэсавая служба КДБ, папярэднім расьсьледаваньнем устаноўлена, што ў пэрыяд з траўня 2009 году па жнівень 2013 году дырэктар кампаніі ў змове зь яе заснавальнікамі завалодалі грашовымі сродкамі ўдзельнікаў долевага будаўніцтва, пералічанымі на адрас ТАА «Антасам» на будоўлю кватэр у жылым комплексе «Самацьветы» ў Фрунзенскім раёне Менску.

Па месцах жыхарства арыштаваных і ў офісах падкантрольных ім камэрцыйных структур супрацоўнікамі КДБ выяўлена і канфіскавана каля 18 кіляграмаў золата ў зьлітках Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. У іх таксама выявілі дарагія аб’екты нерухомасьці і транспартныя сродкі.
XS
SM
MD
LG