Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС дамагаецца вяртаньня беларускі з сырыйскага палону


 Сьвятлана Маркіяновіч (cправа) ў палоне ў сырыйскіх паўстанцаў
Сьвятлана Маркіяновіч (cправа) ў палоне ў сырыйскіх паўстанцаў

Грамадзянка Беларусі, захопленая паўстанцамі ў Сырыі, раней неаднаразова выяжджала ў Лібан на заробкі.

Пра гэта сёньня журналістам распавёў намесьнік начальніка ўпраўленьня па наркакантролі і супрацьдзеяньні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі палкоўнік Сяргей Калтун, перадае БелТА.

«Сапраўды, адной з захопленых сырыйскімі паўстанцамі закладніц зьяўляецца грамадзянка Беларусі, жыхарка Менскай вобласьці. Паводле нашай інфармацыі, раней яна самастойна і неаднаразова выяжджала ў Лібан, дзе на працягу некалькіх месяцаў працавала ў адным з начных забаўляльных клюбаў, а затым вярталася ў Беларусь. Пры гэтым у яе была не працоўная віза», — распавёў Сяргей Колтун.

Ён дадаў, што аб гэтай жанчыне вядома, што яна была пазбаўленая бацькоўскіх правоў за неналежны догляд за сынам. У цяперашні час яе дзіця (2007 нараджэньня) усыноўлены прыёмнымі бацькамі. «Маральнае аблічча гэтай жанчыны, якое нам вядома, таксама пакідае жадаць лепшага», — адзначыў намесьнік начальніка ўпраўленьня.

Сяргей Калтун дадаў, што ў цяперашні час Міністэрства замежных спраў Беларусі па сваіх каналах прымае ўсе магчымыя захады для яе больш хуткага вяртаньня на радзіму:

«Потым будзе праведзены комплекс праверачных мерапрыемстваў, з прычыны якіх трэба будзе высьветліць, якім чынам гэтая жанчына апынулася ў Сырыі, чым яна там займалася, якія былі ўмовы яе вывазу ў Сырыю. Затым будзе дадзена прававая ацэнка таго, што адбылося», — падсумаваў ён.

Раней прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных пацьвердзіў, што адна з жанчын, захопленых у Сырыі, зьяўляецца грамадзянкай Беларусі. Гэта Сьвятлана Маркіянавіч. Як паведамляюць замежныя СМІ, яна і грамадзянка Малдовы патрапілі ў палон да сірыйскіх паўстанцаў. Відэаролік зь іх удзелам разьмешчаны ў інтэрнэце. На відэа дзьве жанчыны кажуць, што яны былі ўзятыя ў закладніцы сырыйскімі паўстанцамі. Міністэрства замежных спраў і эўрапейскай інтэграцыі Малдовы таксама пацьвердзіла, што захопленая ў Сырыі Карына Колца зьяўляецца грамадзянкай Малдовы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG