Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане затрымалі партнэра журналіста, які працаваў са Сноўдэнам


Эдвард Сноўдэн.

Эдвард Сноўдэн.

Партнэр журналіста, зьвязанага з былым кантрактнікам амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвардам Сноўдэнам, быў затрыманы ў нядзелю ў лёнданскім аэрапорце Хітроў.

Дэвід Міранда ўтрымліваўся на працягу амаль дзевяці гадзін, гэта адбывалася згодна з нормамі антытэрарыстычнага заканадаўства.

Міранда зьяўляецца партнэрам Глэна Грынвальда, які пісаў пра амэрыканскія праграмы сачэньня ў газэту Guardian на падставе матэрыялаў, прадстаўленых Эдвардам Сноўдэнам.

У сваім паведамленьні на сайце Guardian Грынвальд напісаў, што былі канфіскаваныя мабільны тэлефон, ноўтбукі і карты памяці, якія належаць Мірандзе.

Guardian ў сваёй заяве адзначае, што «занепакоеная» затрыманьнем і патрабуе ад брытанскіх уладаў неадкладных тлумачэньняў абставінаў гэтага інцыдэнту.

Бразыльскі ўрад выказаў «сур’ёзную заклапочанасьць» у сувязі з затрыманьнем Дэвіда Міранды, даўняга партнэра Грынвальда, з якім ён знаходзіцца ў грамадзянскім саюзе. Пара жыве ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG