Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азаранка перамагла Сэрэну Ўільямс у фінале


Вікторыя Азаранка.

Вікторыя Азаранка.

Вікторыя Азаранка перамагла Срэну Уільямс у фінале тэніснага турніру ў Цынцынаці. Беларуска Вікторыя Азаранка, якая трымае другое месца ў сусьветным рэйтынгу, стала пераможцай тэніснага турніру ў Цынцынаці (Агаё, ЗША) з прызавым фондам 2 мільёны 369 тысяч даляраў.

У ноч на 19 жніўня ў фінальным матчы беларуская спартсмэнка за дзьве з паловай гадзіны выйграла ў першай ракеткі сьвету амэрыканкі Сэрэны Уільямс — 2:6, 6:2, 7:6 (8:6).

У трэцім сэце Азаранка, якая вяла 4:2, дазволіла суперніцы выйсьці наперад — 5:4, але пасьля адгуляла два гэймы — 6:5, пасьля чаго Ўільямс на сваёй падачы аднавіла раўнавагу. На тай-брэйку беларуска была наперадзе 2:0, 3:1 і 4:2, а затым лік зьмяняўся па аналягічным сцэнары — 4:5, 6:5, 6:6. Вырашальныя ачкі Азаранка ўзяла на сваёй і чужой падачах.

Цяперашні фінал стаў для беларускай спартсмэнкі 30-м на турнірах ВТА. 17 зь іх яна выйграла. Уільямс з 71 фіналу выйграла 54. Лік асабістых сустрэч стаў 12:3 на карысьць амэрыканкі.
XS
SM
MD
LG