Лінкі ўнівэрсальнага доступу

36 ахвяр сярод зьняволеных «братоў-мусульман» у Эгіпце


Дэманстрацыя ў падтрымку братоў-мусульман.
Дэманстрацыя ў падтрымку братоў-мусульман.

Прынамсі 36 зьняволеных, сябраў руху «Браты-мусульмане», загінулі ў Эгіпце пры спробе ўцёкаў падчас іх перавозкі ў турму за межамі Каіра.

Першапачаткова міністэрства ўнутраных спраў краіны паведаміла, што мужчыны загінулі ў выніку нападу невядомага баевіка, які адкрыў агонь. Аднак пасьля МУС прызнала, што зьняволеныя памерлі ад удыханьня пароў сьлезацечнага газу, які ахоўнікі ўжылі, калі палонныя ўзялі ў закладнікі аднаго з вайскоўцаў.

Раней кіраўнік эгіпецкай арміі Абдэль Фатах Сісі папярэдзіў прыхільнікаў адхіленага ад улады прэзыдэнта Мурсі, што не пацерпіць гвалту, аднак запэўніў, што ў Эгіпце «знойдзецца месца ўсім».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG