Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісламісты адмянілі заплянаваныя на нядзелю ў Каіры акцыі пратэсту – зь меркаваньняў бясьпекі.

Урад Эгіпту абмяркоўвае шляхі выхаду з палітычнага крызысу. Часовы прэм'ер-міністар Хазем эль-Бэблаві прапануе распусьціць рух «Браты-мусульмане», адным зь лідэраў якога зьяўляецца зрынуты 3 ліпеня вайскоўцамі прэзыдэнт Махамэд Мурсі.

Раней у нядзелю ў краіне былі арыштаваныя дзясяткі лідэраў «Братоў-мусульман». Пра гэта паведаміла радыёстанцыя Бі-Бі-Сі са спасылкай на крыніцу ў эгіпецкіх службах бясьпекі.

Усяго арыштаваныя больш за тысячу прыхільнікаў ісламістаў. 250-ці актывістам «Братоў-мусульман» пагражаюць абвінавачаньні ў забойстве і тэрарызме.

Ахвярамі сутыкненьняў у Эгіпце зь серады сталі ўжо больш за 750 чалавек.
XS
SM
MD
LG