Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паведаміў прадстаўнік адміністрацыі правінцыі Гільмэнд, пяць чалавек загінулі ў раёне Мардж сёньня раніцай пры выбуху бомбы, закладзенай на ўзбочыне дарогі.

Мінулае начы пры нападзе на супрацоўнікаў будаўнічай кампаніі ў правінцыі Герат загінулі дзевяць чалавек. Па зьвестках мясцовых уладаў, талібы абстралялі будынак, у якім заставаліся рабочыя.

Па дадзеных ААН, за першыя шэсьць месяцаў гэтага году ў Аўганістане ў выніку нападаў загінулі больш за 1300 грамадзянскіх асоб і яшчэ звыш двух з паловай тысяч былі параненыя. Гэта на 23 працэнты больш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага года, гаворыцца ў справаздачы ААН.
XS
SM
MD
LG