Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Беларускую АЭС просяцца работнікі Ігналінскай


Ігналінская АЭС у Вісагінасе

Ігналінская АЭС у Вісагінасе

Беларускі бок гатовы разгледзець заявы пра працаўладкаваньне ад былых супрацоўнікаў Ігналінскай АЭС, заявіў намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк.

«Мы ведаем, што нам перададзена каля 200 заяў пра працаўладкаваньне ад былых супрацоўнікаў Ігналінскай АЭС. Мы будзем разглядаць гэтыя заявы і з кожнай зь іх уважліва працаваць», — сказаў Міхадзюк падчас грамадзкіх слуханьняў у Астраўцы наконт пытаньняў бясьпекі Беларускай АЭС.

«Неўзабаве мы прыступім да падбору эксплюатацыйнага пэрсаналу, набіраць спэцыялістаў будзем ня ўсіх адразу, а па меры неабходнасьці».

Міхаіл Міхадзюк таксама паведаміў, што ў Беларусь паступіла прапанова ад адной зь літоўскіх будаўнічых кампаній, якая хацела б прыняць удзел у будаўніцтве станцыі. У сувязі з гэтым намесьнік міністра ўдакладніў, што генпадраднікам будаўніцтва ёсьць расейская кампанія ААТ «НІАІП» — ЗАТ «Атамбудэкспарт», а кампаніі зь Беларусі ці іншых краін удзельнічаюць у праекце на ўмовах субпадраду. Адбор субпадраднікаў ажыцьцяўляецца на конкурснай аснове, паведамляе Інтэрфакс.

«Мы далі гэтай кампаніі прапанову ўдзельнічаць у будаўніцтве інфраструктуры для АЭС на ўмовах субпадраду, а таксама запрасілі працаваць ня толькі ў Астраўцы, але і ў Менску ці любым іншым горадзе краіны», — сказаў Міхадзюк.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG