Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Пан Гі Мун заклікаў абодва бакі «пазьбягаць дзеяньняў, якія могуць падарваць намаганьні па прасоўваньні мірнага дыялёгу». Адначасова ён выказаў занепакоенасьць плянамі Ізраілю пабудаваць сотні новых адзінак жыльля ва Ўсходнім Ерусаліме і на Заходнім беразе Ярдана.

Днём раней генэральны сакратар ААН сустракаўся з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам, які заўважыў, што пакуль яшчэ занадта рана казаць аб якіх-небудзь посьпехах ў справе аднаўленьня кантактаў з ізраільцянамі.

Ізраільска-палестынскія перамовы аднавіліся пасьля трохгадовага перапынку ў канцы ліпеня пры ўдзеле ЗША. Першы раўнд прайшоў у Вашынгтоне, другі, на днях, у Ерусаліме. У 2010 годзе палестынцы адмовіліся ад дыялёгу з ізраільцянамі з-за далейшага будаўніцтва на акупаваных тэрыторыях.
XS
SM
MD
LG