Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пятніца гневу» ў Эгіпце: 50 забітых


Дзесяткі чалавек былі забітыя сёньня ў сутыкненьнях у Эгіпце, дзе тысячы прыхільнікаў зрынутага з пасады прэзыдэнта Мухамада Мурсі выйшлі на вуліцы Каіру і шэрагу іншых гарадоў.

Толькі ў Каіры, паводле дадзеных крыніц у службах бясьпекі, сёньня загінулі ня менш за 50 чалавек. Цэнтрам пратэстаў у эгіпэцкай сталіцы сёньня стала плошча Рамзэса. Паведамляецца пра сутыкненьні і ў шэрагу іншых гарадоў, у тым ліку ў Александрыі. Рух «Браты-мусульмане», ад якога Мурсі балятаваўся прэзыдэнтам, раней заклікаў грамадзян правесьці «пятніцу гневу».

Паводле апошніх зьвестак міністэрства аховы здароўя, зь серады ў краіне ахвярамі гвалту сталі больш за 620 чалавек.

Рада Бясьпекі ААН просіць эгіпцян праяўляць стрыманасьць і садзейнічаць «нацыянальнаму прымірэньню». Новыя ўлады Эгіпту не ўспрынялі крытыку міжнароднай супольнасьці з нагоды прымяненьня сілы супраць маніфэстантаў ў сераду, калі ў Каіры былі разагнаныя два пратэстныя лягеры і пачаліся беспарадкі па ўсёй краіне. Улады падкрэсьліваюць, што крытыка заснавана не на фактах і можа падштурхнуць да дзеяньняў незаконныя «узброеныя групы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG