Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 жніўня: гадавіна стварэньня Бяроза-Картускага канцлягеру, дзень народзінаў Зьдзіслава Стомы


Незакончаны будынак музэю Ігната Буйніцкага, выстаўлены на продаж у 2009 годзе
Незакончаны будынак музэю Ігната Буйніцкага, выстаўлены на продаж у 2009 годзе

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


У вёсцы Малое Запрудзьдзе (Валожынскі раён, Менская вобласьць) — танцавальная вечарына ў гонар заснавальніка першага прафэсійнага нацыянальнага беларускага тэатра Ігната Буйніцкага пройдзе на хутары Шаблі. Прыняць удзел у сьвяткаваньні дня нараджэньня выбітнага земляка зможа любы жадаючы.

Наведвальнікаў чакаюць майстар-клясы па беларускіх народных танцах, песьні, гульні, вершы. Арганізатары вечарыны рыхтуюць сапраўднае сьвята для аматараў беларускай народнай культуры. Пачатак у 15.00.

Бэрлін — найстарэйшая нямецкая партыя — Сацыял-дэмакратычная — адзначае сваё 150-годзьдзе.

Гэты дзень у гісторыі:

1920 — У Менску пачаліся перамовы аб міры паміж Савецкай Расеяй і Другой Рэччу Паспалітай. Расея хацела ўсталяваньня межаў па лініі Керзона, патрабавала скарачэння ўзброеных сілаў Польшчы да 50 тысячаў і перадачы іх зброі Чырвонай Арміі. Польская дэлегацыя пасьля некалькіх дзён перамоваў адкінула гэтыя ўмовы.

1934 — Польскімі ўладамі створаны Бяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягер.

1962 — першы забіты пры спробе перайсьці Бэрлінскую сьцяну. Усходненямецкія памежнікі забілі 18-гадовага Пітэра Фэтчара.

1998 — Урад Расейскай Фэдэрацыі аб’яўляе дэфолт. Пачатак эканамічнага крызісу ў Расеі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1629 — Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1907 — Зьдзіслаў Стома, беларускі актор тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі і СССР. На сцэне купалаўскага тэатру іграў у п’есах Купалы, Макаёнка і Крапівы.

1935 — Алег Табакоў, расейскі актор

1943 — Роберт Дэ Ніра, амэрыканскі актор і рэжысэр.

У гэты дзень памерлі:

1676 — Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн, нямецкі пісьменьнік, аўтар папулярнага раману «Авантурнік Сімпліцысімус», аднаго з найвыбітнейшых твораў нямецкае літаратуры XVII ст.

1955 — Фэрнан Лежэ, францускі мастак

1969 ― Людвіг Міс ван дэр Роэ, нямецкі і амэрыканскі архітэктар.

1972 — Аляксандар Вампілаў, расейскі драматург


Цытата на памяць:

«Сьмерць мае тую прывілею, што пасьля яе не давядзецца паміраць другі раз».

Жан-Люк Гадар
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG