Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лета з Ганнай Соўсь. Колькі мусяць зарабляць беларускія хакеісты?


Сёньня ў праграме мы шукаем беларускі аспэкт у расейска-ўкраінскай гандлёвай вайне...

...а таксама:

— наведаемся на прахадную МАЗу і паслухаем рабочых пра заробкі і звальненьні
— раскажам пра лёс настаўнікаў і вучняў зачыненых вясковых школаў на Магілёўшчыне
— інтэрвію зь беларускім лекарам, які працаваў у лібійскіх шпіталях
— даведаемся апошнія навіны з Эгіпту і пра беларусаў у гэтай краіне
— пазнаёмім з навінамі беларускіх палітвязьняў
— прааналізуем пэрспэктывы «Беларуськалію» ў сувязі з падзеньнем цэнаў на усясьветным калійным рынку
— вернемся да гісторыі Надзеі Дударэнкі з Парычаў, якую пазбавілі 5 прыёмных дзяцей
— паслухаем рэакцыю гарадзенцаў на нараканьні Аляксандра Лукашэнкі на хакеістаў, якія хочуць, каб дзяржава плаціла ім 10 тысяч даляраў штомесяц, а не 2 тысячы, як цяпер

Сёньня я прашу вас адказаць на пытаньне:

Колькі мусяць зарабляць беларускія хакеісты?

Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG