Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Аўтуховіч паведаміў пра рэзкае зьніжэньне колькасьці лістоў, якія да яго даходзяць.

Вязень гарадзенскай турмы, прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч напісаў, што апошнім часам да яго стала значна меней даходзіць лістоў. Грамадзкая актывістка Інэса Яхліель, зь якой лістуецца Мікалай Аўтуховіч, мяркуе, што гэта можа адбывацца з-за адпачынку турэмнага цэнзара альбо таму, што на Аўтуховіча наклалі нейкія абмежаваньні. Дакладных прычын палітвязень не называе.

У адным з апошніх лістоў Мікалай Аўтуховіч абверг зьвесткі пра зубны боль, але пацьвердзіў, што ў яго ёсьць іншыя праблемы са здароўем:

«У яго праблемы са страўнікам ды іншымі органамі. Гэта ўсё наступствы шматдзённых галадовак, які ён перанёс у зьняволеньні. Падрабязна ён пра гэта ня піша, ня любіць пра гэта казаць, але яму неабходныя пэўныя лекі».

Паводле Інэсы Яхліель, якая рэгулярна размаўляе праз тэлефон з маці Мікалая Аўтуховіча, тая зьбірае для сына харчовую перадачу, якую зьбіраецца перадаць у верасьні. У перадачы павінна быць болей гародніны і садавіны, бо вязьню вельмі неабходныя вітаміны.

Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня за захоўваньне некалькіх патронаў. Прадпрымальнік з Ваўкавыску заявіў у судзе пра перасьлед за змаганьне зь мясцовай уладай, якую ён абвінаваціў у карупцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG