Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай больш ня будзе перасаджваць органы пакараных сьмерцю


Ілюстратыўнае фота

Ілюстратыўнае фота

Улады Кітая абвясьцілі, што зь лістапада спыняюць практыку выкарыстаньня органаў пакараных злачынцаў для трансплянтацыі.

Міністэрства аховы здароўя ўжо распрацоўвае нацыянальную сыстэму добраахвотнага пасьмяротнага донарства. Яно да гэтага часу вельмі слаба разьвіта ў Кітаі з-за перакананасьці многіх мясцовых жыхароў у тым, што пасьля сьмерці іх цела павінна быць крэмаванае ў поўнай цэласнасьці – без канфіскацыі якіх-небудзь органаў.

На працягу многіх гадоў кітайскія ўлады адмаўляліся, што выкарыстоўваюць у якасьці донараў пакараных сьмерцю злачынцаў, і прызналіся ў гэтым толькі некалькі гадоў таму.
XS
SM
MD
LG