Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільённым пасажырам «Белавія» сёлета стала пасажырка лёнданскага рэйсу


16 жніўня Нацыянальная авіякампанія «Белавія» дасягнула сёлетняй мільённай мяжы перавозкі пасажыраў. Мільённым пасажырам стала 29-гадовая жыхарка Менску Ірына Міклаш, якая ляцела ў Лёндан рэйсам B2-851, піша БелаПАН.

У Нацыянальным аэрапорце Менск прадстаўнікі авіякампаніі ўручылі ёй сэртыфікат на два квіткі на рэгулярныя рэйсы авіякампаніі ў любым кірунку. Акрамя таго, пасажырцы падвышаная кляса абслугоўваньня: у Лёндан замест эканомклясы яна паляціць бізнэс-клясай.

Міклаш распавяла, што ляціць у Лёндан на паўгода на вучобу ў Лёнданскую школу бізнэсу і фінансаў, дзе яна вывучае маркетынг.

Як адзначылі ў авіякампаніі, гадавую планку ў мільён пасажыраў «Белавія» ўпершыню пераадолела ў сьнежні 2011 года, летась гэты паказьнік быў дасягнуты ў верасьні. За сем месяцаў 2013-га авіякампанія перавезла на 26,1% пасажыраў больш, чым за такі самы пэрыяд мінулага года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG