Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваполацку невядомыя зьбілі апазыцыйнага актывіста


Яўген Парчынскі
Яўген Парчынскі

Зьвяртацца ў міліцыю Яўген Парчынскі лічыць марным.

Актывіст з Наваполацку Яўген Парчынскі апавёў Свабодзе, што, што 12 жніўня на яго напалі трое невядомых. Яго зьбівалі і цягнулі ў машыну. Пазьней лекары зафіксавалі пашкоджаньні твару і рэбраў.

Спадар Парчынскі кажа, што ў міліцыю не зьвяртаўся, бо лічыць гэта бессэнсоўным:

«Каго тая міліцыя знойдзе? І ці будзе шукаць? 12 жніўня я вяртаўся дахаты, каля пад’езду ўбачыў цёмны „Фальксваген“. Зь яго мне насустрач выйшлі трое мужчын, кіроўца застаўся на месцы. Яны паклікалі ў машыну, маўляў, пагаворым. Я адмовіўся. Тады яны пачалі мяне цягнуць, я супраціўляўся. Мне дасталося па твары, па рэбрах. Добра, убачылі суседзкія хлопцы, за мяне заступіліся. 13 жніўня я пайшоў да лекараў, тыя сказалі, што нічога страшнага, усё цэлае. У міліцыю зьвяртацца і ня думаў, бо ня веру, што некага яны будуць шукаць».

Паводле спадара Парчынскага, нікога з тых трох чалавек, якія яго зьбівалі, ён ня ведае. Білі і цягнулі ў машыну, не патлумачыўшы ніякіх прычынаў.

Адна зь ягоных вэрсіяў зьвязаная з тым, што 12 жніўня быў дзень народзінаў Мікалая Статкевіча, і наваполацкія актывісты хацелі вывесіць расьцяжку з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG