Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Маскевіч: я асабіста вельмі хачу, каб дзеці выбіралі ў школах беларускую мову. Жывы эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны.

Сярод тэмаў:

Навучаньне на ангельскай мове ў Беларусі будзе пашырацца, — заявіў міністар адукацыі Сяргей Маскевіч. Ён таксама паведаміў, што выкладаньне ў расейскамоўных школах гісторыі і геаграфіі можа праводзіцца па-беларуску, калі гэтага хочуць бацькі і вучні

У Міністэрстве спорту і турызму Беларусі ня маюць дадзеных пра тое, колькі беларусаў цяпер адпачывае ў Эгіпце. У офісах беларускіх турыстычных фірмаў кажуць, што масавых адмоваў ад ужо набытых пуцёвак у Эгіпет няма — хіба што адзінкавыя выпадкі

Беларускія грамадзкія актывісты рыхтуюць зварот да папы Рымскага ў справе арыштаванага каталіцкага сьвятара Ўладзіслава Лазара. Яшчэ адзін зварот будзе накіраваны ў міжнародныя праваабарончыя структуры — з просьбай аб прызнаньні ксяндза Лазара вязьнем сумленьня

Міністэрствы замежных справаў Беларусі і Малдовы прызналі, што Сьвятлана Маркіяновіч і Карына Кольца зьяўляюцца грамадзянкамі адпаведна Беларусі і Малдовы

Шматдзетная сям’я Бойкаў з Горадні, прайграўшы суд супраць высяленьня з кватэры ў інтэрнаце, зьбіраецца прасіць прытулку за мяжой


Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
XS
SM
MD
LG