Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цэнтрабанк Расеі супраць «пральняў» у Казахстане і Беларусі


Банк Расеі зьвяртае ўвагу фінансавых арнагізацый на сумніўнасьць апэрацый па імпарце тавараў зь Беларусі і Казахстану, калі іх аплата ажыцьцяўляецца на рахункі ў замежных банках за межамі гэтых краінаў — сябраў Мытнага саюза.

Расейскім банкам настойліва рэкамендавана адмовіцца ад падобных зьдзелак і накіроўваць дадзеныя пра іх ва ўпаўнаважаныя ограны, паведамляе «Уралинформбюро».

Паводле дадзеных рэгулятара, расійскімі рэзідэнтамі па такіх зьнешнегандлёвых дамовах у 2012 годзе было пераведзена больш за 15 мільярдаў даляраў за аплату паставак зь Беларусі і каля 10 мільярдаў даляраў — з Казахстану.

Паводле ацэнак Банка Расеі, такія апэрацыі ня маюць відавочнага эканамічнага сэнсу і відавочнай законнай мэты. У Цэнтрабанку зьвязваюць іх з адмываньнем злачынных прыбыткаў, фінансаваньнем тэрарызму і іншымі супрацьзаконнымі мэтамі.
XS
SM
MD
LG