Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны інфарматар Wikileaks шкадуе, што нанёс шкоду ЗША


Брэдлі Мэнінг

Брэдлі Мэнінг

Амэрыканскі вайсковец Брэдлі Мэнінг, які абвінавачваецца ў перадачы некалькіх тысяч сакрэтных дакумэнтаў сайту Wikileaks, упершыню з пачатку разгляду сваёй справы выступіў з заявай.

Радавы Мэнінг заявіў, што шкадуе аб шкодзе, нанесенай ім амэрыканскаму народу і Злучаным Штатам. Таксама ён дадаў, што не чакаў такога выніку сваіх дзеяньняў. Па словах вайскоўца, у момант перадачы інфармацыі ён ня думаў, што яе публікацыя нанясе якую-небудзь шкоду, паведамляе BBC.

Раней Мэнінг быў прызнаны вінаватым у шпіянажы, яму пагражае да 90 гадоў турэмнага зняволеньня.

Прабачэньні ўладам ЗША, якія выказаў інфарматар WikiLeaks Брэдлі Мэнінг, сталі сьледзтвам моцнага ціску з боку амэрыканскай судовай сыстэмы. Дзеля атрыманьня 2-хвіліннага прызнаньня амэрыканскім уладам спатрэбіліся мільёны даляраў і 3 гады, цягам якіх Мэнінг знаходзіўся ў адзіночнай камэры, дзе на якого моцна ціснулі і жорстка абыходзіліся, паведамляецца ў заяве, апублікаванай на сайце WikiLeaks.
XS
SM
MD
LG