Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце ўведзена надзвычайнае становішча


Яно уведзенае на месяц. Улады аддалі загад войску дапамагчы паліцыі ва ўсталяваньні і падтрыманьні парадку.

Колькасьць загіблых у сутыкненьнях ў Каіры узрасла да 95. Сотні людзей параненыя.

Сярод ахвяр — дэманстранты, паліцыянты, а таксама апэратар тэлеканала Sky News Мік Дын і 17-гадовая дачка чальца кіраўніцтва руху «Браты-мусульмане» Асма аль-Белтагі. Сам Мухамед аль-Белтагі аб’яўлены ў вышук.

Працягваецца разгон прыхільнікаў зрынутага прэзыдэнта Мухамеда Мурсі і ліквідацыя двух намётавых мястэчак, зладжаных імі ў цэнтры Каіру.

Паліцыя адкрыла агонь па маніфэстантах пасьля таго, як выявіла ў іх зброю і боепрыпасы. Ужываецца таксама сьлезацечны газ.

Сутыкненьні адбываліся сёньня і ў іншых частках Эгіпту. У Суэцы загінулі не менш за 5 чалавек.

У горадзе Сохаг былі падпаленыя тры коптцкія царквы. Копты падтрымалі адхіленьне Мурсі ад улады ваеннымі 3-га ліпеня.
XS
SM
MD
LG