Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінцы хочуць абмежаваць імпарт беларускага малака


Асацыяцыя вытворцаў малака Ўкраіны зьвярнулася да прэзыдэнта Віктара Януковіча з просьбай увесьці квоты на пастаўку малочных прадуктаў зь Беларусі, каб абараніць украінскіх вытворцаў.

Паводле прэс-рэлізу асацыяцыі, імпарт беларускіх малакапрадуктаў у краіну за першае паўгодзьдзе 2013 году ў грашовым выражэньні вырас больш чым на 80%, а па некаторых таварных пазыцыях — у два-тры разы.

Акрамя таго, асацыяцыя просіць узмацніць мытны кантроль малочнай прадукцыі, якая імпартуецца зь Беларусі, у сувязі з частымі выпадкамі яе нелегальнага ўвозу, паведамляе Інтэрфакс.

Беларусь у першым паўгодзьдзі 2013 году нарасьціла экспарт малака і малакапрадуктаў на 35,8% да аналягічнага пэрыяду мінулага году (больш як на 1 млрд даляраў). У натуральным выражэньні рост экспарту склаў 21,5% (альбо на 1,8 млн тон). Больш як 95% гэтых паставак прыпала на Расейскую Фэдэрацыю.
XS
SM
MD
LG