Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карупцыйная справа на паўмільёна даляраў расьсьледуецца ў Салігорску


У Сьледчым камітэце пачалі праверку ў справе будаўнічага трэста № 3 з Салігорску

Новую гучную карупцыйную справу завялі ў Генэральнай пракуратуры і перадалі для праверкі ў Сьледчы камітэт. Гаворка пра справу будаўнічага трэсту № 3 з Салігорску. На сайце Генпракуратуры паведамілі падрабязнасьці: трэст пералічыў камэрцыйнай будаўнічай фірме «Абэлікс» больш як паўмільёна даляраў за тэхніку і матэрыялы для будаўнічых прац, якія так і не былі выкананыя, але грошай фірма не вярнула. Сьледчыя падазраюць кіраўнікоў трэсту ў карупцыі. Прадстаўнік Сьледчага камітэту Павал Траулька распавёў Свабодзе:

«Вывучэньне матэрыялаў крымінальнай справы адносна службовых асобаў Будаўнічага трэсту № 3 ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі па факце парушэньняў закону пры заключэньні дамовы з ААТ „Абэлікс“ даручана правесьці сьледчым управы Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці. Сьледчыя пачалі вывучаць матэрыялы крымінальнай справы».

Паводле Паўла Траулькі, абвінавачаньне ў гэтай справе яшчэ нікому не выстаўлялася.
XS
SM
MD
LG