Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стань Кастусём Каліноўскім!


Кастусь Каліноўскі
Кастусь Каліноўскі

16 жніўня ў менскай сядзібе БНФ пройдзе кастынг актораў на ўдзел у спэктаклі па п’есе Ўладзімера Караткевіча «Кастусь Каліноўскі».

Пастаноўка аматарская, але ў спэктаклі будуць задзейнічаныя і акторы-прафэсіяналы. Прэм’ера плянуецца на сакавік 2014 году.

У бліжэйшую пятніцу а 18-й гадзіне ва ўправе Партыі БНФ, што па вуліцы Чарнышэўскага, 3, адбудзецца кастынг актораў для аматарскай пастаноўкі п’есы пра Кастуся Каліноўскага, таксама там чакаюць і патэнцыйных касьцюмэраў, кампазытараў.

Прадусарам і рэжысэрам пастаноўкі будзе мастак Мікола Купава. Ён зазначыў Свабодзе, што месца будучай прэм’еры ўжо выбранае, але пакуль ён ня хоча яго называць.

«Хто будзе выконваць ролю Кастуся Каліноўскага, мы пакуль ня вызначылі. Ёсьць кандыдаты, але нам патрэбныя і дублёры. Увогуле ж у п’есе вялікі склад актораў, магчыма, будзем яго скарачаць, мы ж не Купалаўскі тэатар. Але запрашаем усіх ахвотных, усіх забясьпечым ролямі. Гастролі таксама плянуем, але якія, не скажу — мы пакуль што на самым пачатку».

Па ўсіх пытаньнях і прапановах просьба зьвяртацца да сп. Міколы Купавы +375 29 551-32-36.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG