Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія санітарныя і вэтэрынарныя службы вядуць расьсьледаваньне масавага паморку галубоў, прычына якога пакуль ня выяўленая. Кіраўнік Расспажыўнагляду, галоўны дзяржаўны санітарны лекар РФ Генадзь Анішчанка мяркуе, што сытуацыя можа быць зьвязаная з захворваньнем, паведамляе «Інтэрфакс».

Кіраўнік Расспажыўнагляду папярэдзіў, што ня варта браць мёртвых птушак у рукі. Паводле Генадзя Анішчанкі, калі мёртвая птушка знойдзеная на бальконе, то яго трэба памыць у пальчатках з ужываньнем сродкаў дэзынфэкцыі.

«Хварэюць яны, вэтэрынары скажуць, на што яны хварэюць Усё можа быць — ад банальнага хімічнага атручаньня, нехта нешта выкінуў, да нейкіх хваробаў, якія характэрныя толькі для птушак. Мы гэтай тэмай цікавімся толькі таму, што яны могуць хварэць на агульныя хваробы для птушак і чалавека. Гэта самая неахайная і адна з самых дурных птушак», — сказаў Генадзь Анішчанка.

У блогах апошнім часам сталі абмяркоўваць незвычайныя паводзіны галубоў — птушкі выглядаюць млявымі і соннымі, не рэагуюць на набліжэньне чалавека і машын. Па словах жыхароў расейскай сталіцы, многія птушкі адчуваюць сябе так дрэнна, што зь цяжкасьцю лётаюць і часам нават ўразаюцца ў мінакоў.

У шпіталі птушак «Зялёны папугай», «Газете.Ru» патлумачылі, што ў галубоў рэгулярна ўзьнікаюць розныя захворваньні віруснай этыялёгіі, бактэрыяльныя інфэкцыі.

Паводле вэтэрынара Людмілы Карабковай, часьцей за ўсё бывае трыхаманоз, на другім месцы — арнітоз і крутня (народная назва хваробы Ньюкасла). «Для крутні характэрнае парушэньне каардынацыі голуба: ён лётаць ня можа, есьці ня можа, сядзіць, худнее і гіне. У трыхаманозу сымптомы — млявасьць і дрымотнасьць», — адзначыла Л.Карабкова.

Некаторыя расейскія блогеры пішуць, што «масавая гібель птушак — гэта знак апакаліпсісу».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG