Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскага актывіста чакае суд за ўлёткі пра «Народны рэфэрэндум»


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Пенсіянэра Андрэя Андрэева затрымалі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС у адным са «шматпавярховікаў», дзе ён раскладаў улёткі па паштовых скрынях.

Паводле спадара Андрэева, у міліцыю патэлефанаваў нехта зь «пільных грамадзянаў»:

«Нехта патэлефанаваў "102", і зьявіліся міліцыянты. Хто гэты «дабрадзей», я ня ведаю. У міліцыі я пацьвердзіў, што распаўсюджваў улёткі, пра гэта склалі пратакол і сказалі чакаць суду. Канкрэтнай даты не назвалі«.

Улёткі пра «Народны рэфэрэндум» — каля 700 асобнікаў — у пастарунку канфіскавалі. Пратакол на Андрэя Андрэева склалі паводле артыкула 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях — як за парушэньне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі Паводле гэтага артыкула актывісту пагражае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.
XS
SM
MD
LG