Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вывад заходняй кааліцыі з Афганістану палохае Расею


Гульні афганскіх дзяцей

Гульні афганскіх дзяцей

Праблема Афганістану з набліжэньнем 2014 году становіцца ўсё больш вострай і стварае выклікі, у тым ліку і для нацыянальнай бясьпекі Расеі.

Рашэньне аб вывадзе ў 2014 годзе з Афганістану кааліцыйных сіл – заўчаснае; спачатку неабходна паклапаціцца пра стварэньне ў гэтай краіне сілаў бясьпекі, здольных самастойна змагацца з радыкаламі, лічыць намесьнік міністра абароны РФ Анатоль Антонаў.

«Мне здаецца, што міжнародныя сілы садзеяньня бясьпецы сёньня крыху пасьпяшаліся, прыняўшы канчатковае рашэньне аб выхадзе ў 2014 годзе з Афганістану, дзе яшчэ ня створаныя, на мой погляд, унутраныя сілы бясьпекі, здольныя процідзейнічаць радыкальным элемэнтам», – заявіў ён у сераду журналістам.

Паводле Антонава, праблема Афганістану з набліжэньнем 2014 году становіцца ўсё больш вострай і стварае выклікі, у тым ліку і для нацыянальнай бясьпекі Расеі. «Наша краіна ў цэлым і міністэрства абароны ў прыватнасьці робяць вельмі шмат, умацоўваючы нашы кантынгенты ў Таджыкістане і ў Кіргізіі напярэдадні тых падзеяў, якія адбудуцца ў 2014 годзе», – дадаў намесьнік кіраўніка Мінабароны РФ.
XS
SM
MD
LG