Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль вызваліў 26 палестынцаў напярэдадні аднаўленьня перамоваў


Палестынцы сьвяткуюць вызваленьне з турмы

Палестынцы сьвяткуюць вызваленьне з турмы

Ізраіль вызваліў 26 палестынскіх зьняволеных у якасьці жэсту добрай волі перад аднаўленьнем мірных перамоваў, якія адбываюцца пры пасярэдніцтве ЗША.

Зьняволеных вызвалілі з ізраільскіх турмаў вечарам у аўторак.

Многія з тых, хто выйшаў на волю, былі асуджаныя за забойствы, у тым ліку ізраільскіх цывільных асобаў і меркаваных палестынскіх калябарацыяністаў.

Ізраіль паабяцаў вызваліць 104 палестынскіх асуджаных. Хуткасьць вызваленьня будзе залежыць ад прагрэсу на перамовах.

Вызваленьне зьняволеных зьяўляецца часткай ініцыятывы дзяржаўнага сакратара ЗША Джона Кэры вярнуць ізраільцянаў і палестынцаў за стол перамоваў.

Першы раўнд перамоў адбыўся ў Вашынгтоне ў мінулым месяцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG