Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За сьпілаваны ў Рачкаўшчыне крыж завядуць крымінальную справу


Мечыслаў Яськевіч

Мечыслаў Яськевіч

Пра гэта паведаміў старшыня Саюзу палякаў Беларусі Мечыслаў Яськевіч пасьля допыту ў Шчучынскай раённай міліцыі.

Як піша сайт Саюзу палякаў, сьледчы дэманстраваў ахвоту высьветліць, хто ж сьпілаваў крыж памяці камандзіра Арміі Краёвай у рэгіёне Ліда-Шчучын Анатоля Радзівоніка (псэўданім Олех) і ягоных жаўнераў, якія пасьля вайны змагаліся з НКВД.

«Сьледчы папрасіў, каб я ацаніў шкоду на суму, якая дазваляе завядзеньне крымінальнай справы супраць невядомых асоб, што ўчынілі акт вандалізму. Я так і зрабіў», — паведаміў Яськевіч.

Крыж сьпілавалі невядомыя на прыватнай сядзібе, пакуль гаспадары знаходзіліся ў сельсавеце.

«Паводле нашай інфармацыі, акт вандалізму быў учынены на загад кіраўніка Гарадзенскай вобласьці Сямёна Шапіры,— піша сайт СПБ.

Ці адважыцца Шчучынскі аддзел унутраных спраў, які мае завесьці крымінальную справу супраць зьнішчальнікаў крыжа, дапытаць кіраўніка вобласьці?

«Як бы справа ні закончылася, магу запэўніць, што Рачкаўшчына, дзе загінулі камэндант Олех і ягоныя жаўнеры, не застанецца бяз знаку памяці загіблых за Айчыну герояў», — заявіў Мечыслаў Яськевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG