Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцыялісты з усяго сьвету ў галіне славістыкі ўпершыню зьбяруцца ў Менску.

XV Міжнародны зьезд славістаў пройдзе з 20 па 27 жніўня. У ім прымуць удзел больш за 600 навукоўцаў з 35 краін, у тым ліку Аўстраліі, Бэльгіі, Баўгарыі, Нямеччыны, Ізраіля, Італіі, Гішпаніі, Канады, Польшчы. У праграме форуму — навуковыя пленарныя і сэкцыйныя пасяджэньні, «круглыя сталы», выстава славістычнай літаратуры і прэзэнтацыі навуковых выданьняў і праектаў.

«Гэты зьезд — найбуйнейшы з сучасных навуковых форумаў, на якіх разглядаюцца праблемы разьвіцьця славянскіх моў, літаратур, культур, фальклёру», — паведаміў старшыня Міжнароднага і Беларускага камітэтаў славістаў, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандар Лукашанец.

"На нашым зьезьдзе значная ўвага будзе ўдзеленая праблеме сучаснага разьвіцьця славянскіх моў. Фэномэнам славянскай моўнай прасторы сёньня зьяўляецца тое, што яна імкліва пашыраецца. Толькі ў апошнія 20 гадоў на мапе сьвету паявіліся новыя славянскія краіны. Акрамя таго, зьявіліся і замацаваліся новыя славянскія літаратурныя мовы",— зазначыў Аляксандар Лукашанец у інтэрвію тэлеканалу СТВ.


Відэа БелаПАНу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG