Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя сутыкненьні ў Каіры


Сутычкі на вуліцах Каіру

Сутычкі на вуліцах Каіру

У цэнтры сталіцы Эгіпту — Каіру зноў адбываюцца сутыкненьні паміж паліцыяй і прыхільнікамі зрынутага вайскоўцамі 3 ліпеня прэзыдэнта-ісламіста Мухамада Мурсі.

Паводле агенцтва Франс прэс, спачатку некалькі дзясяткаў ісламскіх прапаведнікаў з руху «Браты-мусульмане» увайшлі ў міністэрства сацыяльнай абароны, а паліцыянты загадалі ім пакінуць будынак. Затым мясцовыя жыхары — прыхільнікі новай улады — сталі закідваць ісламістаў камянямі і бутэлькамі з «кактэйлем Молатава». У адказ таксама паляцелі камяні. Умяшалася паліцыя і стала разганяць дэманстрантаў, ужыўшы сьлезацечны газ.

Да прапаведнікаў далучыліся тысячы прыхільнікаў Мурсі, якія жывуць у двух намётавых лягерах ў цэнтры Каіру. Яны пачалі граміць вітрыны крамаў. Зноў ўспыхнулі сутычкі зь мясцовымі жыхарамі.

Прыхільнікі Мурсі кожны дзень праводзяць дэманстрацыі, патрабуючы вярнуць яго да ўлады і аднавіць ранейшую канстытуцыю. Іх праціўнікі лічаць, што канстытуцыя была створаная ў інтарэсах ісламістаў і ня ўлічвае сьвецкі характар дзяржавы.
XS
SM
MD
LG