Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі «Эўраопт» звольніў ахоўнікаў, якія ўчынілі бойку


ТАА «Эўрагандаль», якое валодае сеткай крамаў «Эўраопт», правяло службовае расьсьледаваньне інцыдэнту, які здарыўся 10 жніўня ў гіпэрмаркеце, разьмешчаным у Гомелі па вуліцы Хатаевіча.

«У выніку прагляду запісаў камэр відэаназіраньня, а таксама апытаньня сьведак, было ўстаноўлена, што двое пакупнікоў — маладыя мужчына і жанчына, будучы ў стане алькагольнага ап’яненьня, нецэнзурна лаяліся і груба абражалі як супрацоўнікаў крамы, так і іншых пакупнікоў. На заўвагі супрацоўнікаў аховы яны рэагавалі агрэсіўна, а ў адказ на просьбу прад’явіць чэк на выхадзе з касавай зоны жанчына штурхнула і спрабавала ўдарыць аднаго з супрацоўнікаў аховы. Чым і справакавала ўжываньне сілы.

Тым ня менш ТАА „Эўрагандаль“ лічыць недапушчальнымі дзеяньні супрацоўнікаў аховы, якія парушылі службовую інструкцыю і нормы прафэсійнай этыкі, прынятыя ў кампаніі. У сувязі з гэтым супрацоўнікі аховы, якія ўдзельнічалі ў інцыдэнце, звольненыя», — паведамляецца ў заяве ТАА «Эўрагандаль», якую цытуе «Гомельская праўда».

Відэа, зьнятае сьведкай інцыдэнту (асьцярожна, лаянка)

XS
SM
MD
LG