Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапануе разьняволіць дзелавую ініцыятыву


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

У аўторак кіраўнік дзяржавы праводзіць нараду, прысьвечаную пытаньням далейшага ўдасканаленьня крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што, на яго думку, важна зрабіць у дзяржаве захады, накіраваныя «на разьняволеньне дзелавой ініцыятывы ва ўмовах аб’ектыўна існуючай прадпрымальніцкай рызыкі», паведамляе БелТА.

У гэтых мэтах падрыхтаваны праект закону «Аб унясеньні дапаўненьняў і зьмяненьняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны, Крымінальна-выканаўчы кодэксы Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях». Законапраект, у прыватнасьці, прадугледжвае выключэньне проціпраўнасьці дзеяньня пры дзелавой рызыцы, прымяненьне дасудовага пагадненьня аб супрацоўніцтве, укараненьне крымінальна-прававой кампэнсацыі, дэкрыміналізацыю асобных дзеяньняў, якія не ўяўляюць сабой вялікай грамадзкай небясьпекі, а таксама іншыя істотныя пераўтварэньні ў гэтай сфэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG