Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэжысэра з МАЗа» Руслана Мірзоева пасадзілі


Руслан Мірзоеў, кадар з роліка пра МАЗ

Руслан Мірзоеў, кадар з роліка пра МАЗ

Кастрычніцкі суд 12 жніўня асудзіў яго на 7 сутак арышту, угледзеўшы ў роліку зь менскай Курасоўшчыны хуліганства.

У сцэнары зьнятага відэа былі наркаманы, рабаўнікі, прастытуткі і нават бойка на стадыёне.

Дагэтуль Руслан праславіўся ролікамі пра працу на МАЗе. З заводу яго неўзабаве звольнілі.

У інтэрвію Сталічнаму тэлебачаньню Руслан сказаў, што відэа з жыцьця спальнага раёну было збольшага пастановачным:

«Ну, было пару момантаў, калі я падыходзіў да звычайных мінакоў і задаваў ім пытаньні. Вось там рэалістычнае было... У рэальнасьці, зразумела, мне наркаманы не дазволілі б ніколі зайсьці. Злоснага намеру ў мяне не было, мая выключная мэта — нейкае гумарыстычнае шоў зрабіць. Гэтак, каб людзі пасьмяяліся».

Намесьнік начальніка ўпраўленьня Генэральнай пракуратуры Павал Радзівонаў заявіў:

«Руслан Мірзоеў і падобныя правапарушальнікі мусяць выразна разумець, што сваімі дзеяньнямі яны могуць штурхнуць, асабліва маладых людзей, на ўчыненьне злачынстваў і проціпраўных дзеяньняў. Гэткая дзейнасьць ёсьць незаконнай і ніяк ня можа ўспрымацца грамадзтвам з усьмешкай. Мы павінны даваць прынцыповую грамадзкую ацэнку гэткім дзеяньням і спыняць іх на ўсіх узроўнях».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG