Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто будзе наступным прэзыдэнтам Грузіі?


Бідзіна Іванішвілі і Георгій Маргвелашвілі

Бідзіна Іванішвілі і Георгій Маргвелашвілі

Прэм’ер-міністар Грузіі Бідзіна Іванішвілі сёньня афіцыйна прадставіў Георгія Маргвелашвілі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты ад кіруючай кааліцыі «Грузінская мара», назваўшы яго «лідэрам эўрапейскага стылю».

Прэм’ер ахарактарызаваў Маргвелашвілі як таленавітага, незалежнага, адважнага інтэлектуала. «Нягледзячы на тое, што ён заўсёды быў блізкі да палітыкі, яго ніхто ня зможа абвінаваціць ва ўдзеле ў палітычных інтрыгах. Ён не зьяўляецца сябрам партыі, і я ўпэўнены, што наш будучы прэзыдэнт абароніць інтарэсы ўсіх. Я ўпэўнены, што ён годна пераможа. Гэта будзе перамогай усёй краіны », - адзначыў Іванішвілі.

Прэм’ер зноў запэўніў, што хуткія выбары прэзыдэнта будуць свабоднымі і справядлівымі.

Міхаіл Саакашвілі

Міхаіл Саакашвілі


Прыканцы жніўня былая кіруючая партыя «Нацыянальны рух» на чале з дзейным прэзыдэнтам Міхаілам Саакашвілі вылучыла сваім кандыдатам на пасаду прэзыдэнта на сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах экс-спікера парлямэнту Давіда Бакрадзэ.



Давід Бакрадзэ

Давід Бакрадзэ

У адпаведнасьці з прынятымі зьменамі ў Канстытуцыю Грузіі, пасьля інаўгурацыі прэзыдэнта, якога абяруць ў 2013 годзе, яго паўнамоцтвы, ў параўнаньні з цяперашнім часам, будуць істотна абмежаваныя, і ўлада фактычна пяройдзе да парлямэнту і ўраду.

Маргвелашвілі нарадзіўся 4 верасьня 1969 году, ён — доктар філязофіі, ў 2010-2012 гадах працаваў у Інстытуце грамадзкіх справаў Грузіі, у тым ліку на пасадзе рэктара. Займаў пасаду начальніка дэпартамэнту дасьледаваньняў, у 1995-2000 гадах працаваў у Нацыянальным дэмакратычным інстытуце міжнародных адносінаў.
XS
SM
MD
LG