Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўтар «Белага сонца пустыні» засьцерагаецца вяртацца ў Баку


Вядомы кінематаграфіст і кандыдат на прэзыдэнта ад азэрбайджанскай апазыцыі пакуль устрымліваецца ад вяртаньня на радзіму.

Рустам Ібрагімбекаў — азэрбайджанскі сцэнарыст, драматург, уладальнік амэрыканскай кінапрэміі «Оскар» — пакуль не зьбіраецца вяртацца на радзіму, нягледзячы на тое, што ў ліпені быў абраны апазыцыйнай кааліцыяй кандыдатам у прэзыдэнты на маючых адбыцца ў кастрычніку выбарах.

74-гадовы Ібрагімбекаў выказаў засьцярогі, што ў Баку будзе адразу ж арыштаваны. Акрамя таго ў Маскве ён займаецца працэдурай адмовы ад свайго другога — расейскага — грамадзянства, як таго патрабуе статус кандыдата на пасаду кіраўніка Азэрбайджану.

Як распавёў Ібрагімбекаў агенцтву Франс-прэс, азэрбайджанская апазыцыйная Нацыянальная рада дэмакратычных сіл таксама раіла яму пакуль заставацца за мяжой. Інтэрвію ён даваў у Тбілісі, дзе праходзіла сустрэча азэрбайджанскай апазыцыі.
XS
SM
MD
LG