Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік малдоўскага міністэрства замежных спраў і эўрапейскай інтэграцыі Натальля Герман заявіла, што яе краіна на сёньняшні дзень не гатовая далучыцца да Мытнага саюза, у які ўваходзяць Беларусь, Казахстан і Расея.

Сваю пазыцыю яна патлумачыла тым, што гэты саюз праводзіць тарыфную палітыку, якая не адпавядае абавязаньням, узятым на сябе Малдовай ў пэрыяд яе далучэньня да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, піша ўкраінскі інтэрнэт-рэсурс сегодня.ua.

Пры гэтым Натальля Герман патлумачыла, што «нежаданьне Малдовы на сёньняшні дзень ўступаць у Мытны саюз ніякім чынам не адаб’ецца на якасьці гандлёва-эканамічнага разьвіцьця краіны ў рамках пагадненьня аб свабодным гандлі з краінамі-удзельніцамі СНД, да ліку якіх таксама адносіцца і Малдова».

Яшчэ напачатку жніўня Натальля Герман патлумачыла, што Малдова ня зможа стаць удзельнікам Мытнага саюзу пасьля таго, як парафіруе пагадненьне з Эўразьвязам аб зоне свабоднага гандлю на маючым адбыцца ў лістападзе ў Вільні саміце краін «Усходняга партнэрства: «Ніякіх супярэчнасьцяў паміж пагадненьнем аб зоне свабоднага гандлю з краінамі СНД і пагадненьнем аб зоне свабоднага гандлю з ЭЗ няма. Адзінае, што ў гэтым выпадку Малдова ня зможа стаць часткай Мытнага саюзу », - заявіла тады кіраўніца малдоўскага МЗС.
XS
SM
MD
LG