Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Менскага раёну 12 жніўня разглядае адміністратыўную справу актывіста нацыянал-бальшавісцкага руху Беларусі Дзяніса Сахара.

Яго вінавацяць у непадпарадкаваньні законным патрабаваньням службовай асобы (арт 23.4 КаАП РБ).

Дзяніс Сахар быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 10 жніўня падчас правядзеньня нацболамі спартова-палявых збораў у лесе побач з Воўкавіцкім вадасховішчам у Менскім раёне.

Паведамляецца, што міліцыя пры затрыманьні выкарыстала сілу, а таксама сьлезацечны газ. Разам з Сахарам затрымалі яшчэ 11 чалавек.

Усіх іх адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі ў Ждановічах, дзе былі складзеныя пратаколы за «расьпіцьцё алькагольных напояў у грамадзкім месцы», хаця арганізатары збораў сьцьвярджаюць, што зьбіраліся ў лесе і сьпіртовых напояў у іх не было, бо мерапрыемства было спартовае.

Намесьнік начальніка Ждановіцкай міліцыі Пяткевіч адразу ж аштрафаваў кожнага на суму ад 100 да 800 тысяч рублёў.

Дзяніс Сахар да суду ўтрымліваўся ў СІЗА Менскага раёну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG